AP
Парашэнка распавёў пра размову з Нямцовым, якая адбылася некалькі тыдняў таму, і ў якой яны абмяркоўвалі агульнае бачанне адносінаў паміж Расіяй і Украінай.
«Барыс заявіў, што павінен апублікаваць пераканаўчыя доказы ўдзелу расійскіх узброеных сіл ва Украіне. Нехта вельмі гэтага баяўся. Барыс не баяўся, каты баяліся. Яны яго забілі», — выказаў меркаванне Парашэнка ў суботу, калі знаходзіўся з візітам у Вінніцы.
«Першага сакавіка ён павінен быў выходзіць на марш на чале шматтысячнага мітынгу, каб прадэманстраваць, што ёсць іншая Расія, якая любіць Украіну, паважае правы чалавека, для якой свабода — не пусты гук», — дадаў Парашэнка.
Ён назваў забітага апазіцыянера «вялікім сябрам Украіны і вялікім патрыётам Расіі».





