У Беларусі праіндэксаваныя субсідаваныя дзяржавай цэны на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №141 ад 27 лютага 2015 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале. Дакумент уступае ў сілу з 1 сакавіка.

Такім чынам, з пачатку месяца цэны для насельніцтва на газ прыродны і звадкаваны, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію павялічваюцца.

Тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з 1 сакавіка устаноўлены ў памеры Br96 424 за 1 Гкал.

Кошт 1 куб.м прыроднага газу, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах, а таксама ў садовых доміках (дачах) членаў садаводчых таварыстваў з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд вызначана на ўзроўні Br623,3, у летні перыяд - Br2 281,8. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (незалежна ад сезону) кошт 1 куб.м газу складзе Br2 281,8.

Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу кошт газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) складзе Br18 150 з аднаго жыхара ў месяц, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br52 400, пры наяўнасці газавай пліты і адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка - Br29 650.

Павышаныя цэны і на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў жылых дамах і кватэрах. Так, кошт 1 куб.м з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў у ацяпляльны перыяд складзе Br9 658,7, у летні перыяд - Br6 084. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт 1 куб.м складзе таксама Br6 084. Без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння або індывідуальнага воданагравальніка (за выключэннем газавага) кошт звадкаванага газу з аднаго жыхара ў месяц ўстаноўлена на ўзроўні Br18 150, пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння) - Br51 600, пры наяўнасці газавай пліты (пры адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка) - Br24 250.

Кошт электраэнергіі ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе цяпер складае Br810 за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе - Br567,5 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і Br1621, 4 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Кошт электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт ўстаноўлены на ўзроўні Br953,8 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 і Br2861,4 за 1 кВт.гадз у астатні час сутак.

Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе будзе абыходзіцца жыхарам рэспублікі ў Br953,8 за 1 кВт.гадз, па дыферэнцыяваным тарыфе - Br667,7 за 1 кВт.гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 і Br1907, 6 за 1 кВт.гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?