Спадарожнікавыя здымкі, якія ЗША перадаюць украінскім уладам для барацьбы з прарасейскімі баевікамі, папярэдне праходзяць апрацоўку з мэтай пагаршэння малюнка.
Як піша Wall Street Journal, гэта робіцца з мэтай пазбегнуць правакавання Расеі і не перадаць у яе рукі сакрэты ЗША.
Як адзначае выданне, Белы дом у мінулым годзе пагадзіўся прадаставіць Украіне спадарожнікавыя фатаграфіі. Аднак гэтыя фатаграфіі падаюцца ў горшай рэзкасці, што зніжае іх каштоўнасць для ўкраінскай арміі. Таксама на гэтых фотаздымках зафарбоўваецца тэрыторыя РФ, што не дазваляе ацаніць ваенную пагрозу на прыгранічных тэрыторыях.
Больш за тое - гэтая інфармацыя перадаецца Украіне з затрымкай не менш як у 24 гадзіны, а таму часта яна з'яўляецца бескарыснай.
Такое абмежаванні звязаная з асцярогам правакавання РФ на ўзмацненне агрэсіі.
Аднак, як адзначае выданне, такая практыка крытыкуецца членамі Кангрэсу. «Ад такой інфармацыі сапраўды вельмі мала карысці. У пытаннях нацыянальнай абароны кожная гадзіна мае вялікае значэнне», - адзначае кангрэсмэн Рэндзі Форбс.
Таксама выданне каментуе праблемы з выдзяленнем Украіне смяротнай зброі. Па дадзеных выдання, краіны НАТО дамовіліся аб кансэнсусам вырашэнні для такога кроку. Гэта рашэнне вельмі абцяжарвае арганізацыю такіх паставак.





