Акцёр Леанарда ды Капрыа сыграе ролю злачынца Білі Мілігана, які пакутаваў дысацыятыўным разладам асобы, паведамляе сайт Consequence of Sound.

Гісторыя чалавека, у якім жылі 24 самастойныя асобы, будзе расказаная ў фільме «Перапоўнены пакой» (The Crowded Room) па кнізе псіхіятра Дэніэла Кіза «Множныя розумы Білі Миллигана».

Выданне адзначае, што ды Капрыа марыў сыграць гэтую ролю на працягу 20 гадоў. Здымкі фільма будзе весці кампанія Appian Way, якая належыць акцёру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0