Аляксей Лужынскі нарадзіўся 31 мая 1988 года. Далучыўся за нефармальнага краязнаўчага руху, які гуртаваўся вакол самвыдата «Волат». З часам стаў сам выпускаць гэты гісторыка-краязнаўчы альманах.

Аляксей скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт. Яго вялікім зацікаўленнем была этнаграфія. Ён і ва ўніверсітэце надаваў перавагу даследаванню свайго краю, калі пісаў курсавыя, дыпломную работы. Летам адправіўся ў вялікую этнаграфічную экспедыцыю па Вілейшчыне. Акурат займаўся апрацоўкай сабраных матэрыялаў.

У Вілейцы ён рэалізаваў дзясяткі ініцыятыў. Ад выданняў каляндарыкаў і паштовак з помнікамі архітэктуры, да сумесных вандровак па Беларусі. Разам з жонкай Элай ён арганізоўваў народныя святкаванні Масленіцы, Багача, Купалля.

Дзякуючы ў ты ліку і яго намаганням у Вілейцы адбываліся акустычныя выступленні музыкаў Аляксандра Памідорава, Аляксандра Куліновіча, Яўгена Барышнікава, гурту «Людзі на балоце»… Вілейку з прэзентацыямі наведалі пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, гісторык Алег Латышонак…

Апошнім праектам, у якім прыняў удзел Аляксей, стаў выпуск паштовак і каляндарыкаў, прысвечаных 250–годдзю Міхала Клеафаса Агінскага.

У Аляксея засталіся жонка Эла і сын Верас.

Пахаванне адбудзецца 2 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?