Чакаецца, паводле аўтара, «Несусветная лекцыя да Сусветнага дня пісьменьніка (у пытаннях і адказах)». Пытанні наступныя.
1. Беларуская паэзія робіцца ўсё лепшая. Хутка яе зусім перастануць чытаць.
2. Паэт у Беларусі большы, чым хто? Ці мае значэньне памер?
3. Ці варта выклікаць хуткую, калі да цябе (да твайго суседа-паэта) прыляцелі анёлы?
4. Курс маладога паэта: ці можна навучыць (навучыцца) натхненню?
5. Як ненавідзець свет, патрабаваць за гэта любові і наракаць на несправядлівасць? (Паэт і «паэтычныя» паводзіны.)
6. Ці варта пісаць па-руску (англійску, кітайску), каб хутчэй выдацца ва ўсіх краінах свету?
7. Гедройц у руках і Нобель у небе. Як беларускія паэты пішуць раманы?
8. Як паэты ўпадаюць у дзяцінства і (часам) вяртаюцца назад. З дзіцячымі кніжкамі.
9. Чаму я ненавіджу паэтычны слэм, але часам ім займаюся?
10. Чаму бяздарныя вершы ў ютубах, мп3 і буктрэйлерах выглядаюць яшчэ больш бяздарнымі?
11. Чаму часам лепей перакладаць, чым гаварыць?
12. «Поэтом можешь ты не быть, / А музыкантом быть не можешь». Паэзія, аўтарская песня, джаз і рок-н-рол. Ці варта паэту (перакладчыку) займацца музыкай?
13. Як паменей парыцца (піярыцца) ўсім пералічаным?
Лекцыя Андрэя Хадановіча пройдзе ў межах падтрымкі кнігарні «Логвінаў». Пачатак а 19-й.





