Увесь час мы ў «Нашай Ніве» запісваем тыповыя памылкі, якія выпраўляем у артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Гэтую падборку рассылаем супрацоўнікам.

Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.

Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.

Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.

Форма тлумачэння — мінімалістычная.

усЁЕдныя, а не ўсяядныя

Ты цярпІш, мы цярпІм (у беларускай мове націск на апошні склад)

акЦЁр, а не актор

у адрозненнЕ

МедІнстытут

гуртУ, гуртАМ (націск на першы склад)

пОйдуць, пОйдзем

ён іграў, яны гралі, здымае рванае, надзень ірванае (устаўное «і» з’яўляецца толькі пасля зычных)

геніЯльны

па барабанЕ, па азначэннІ, па правілЕ, па гораДЗЕ (прыназоўнік «па» ў бел. мове задае месны склон, а не давальны)

дарога стала шырэЙШАЙ (параўнальная ступень прыметніка, а не прыслоўя — тут у бел. мове, у адрозненне ад расейскай, як і ў ангельскай, ці французскай ці польскай)

мент, мЯнты

паўтарА гОдА. паўгОдА. Паўтара месяцА

інтэрнэт пішам з малой літары

якраз пішам разам

повар (рас.) = кухар (бел.)

слуЧЧакі

камітэтА, саюзА, ЕўрасаюзА, ЖытомірА, праектА, даменА, аграгарадкА (у родным склоне прымае канчатак -а)

камплектУ, спортУ, усходУ, правалУ, крызісУ, дэфіцытУ, капіталУ, фіналУ (у родным склоне прымае канчатак -у)

радыУс

чым? шэршнЕм

выяЗджаць

аптовы (але не оптавы) = гуртовы. Гэта сінонімы

усё, што адносіцца да вайны — ваенны. Усё, што адносіцца да войска — вайсковы. Ваенны карэспандэнт, галівудскі ваенны баявік, ваенныя дзеянні, але вайсковая служба, вайсковыя патрэбы.

сябры бываюць супольныя, а не агульныя (= па-ангельску, французску, польску common, а не general)

Арт-сядзіба пішам праз злучок

Прэмія за НАЙЛепшы твор (найвышэйшая ступень параўнання)

камусЬці, штосЬці

абрЭвіятура

Анджэліна ДжалІ, а не Джолі

У МажэйкавЕ

У трохразовым памеры, а не трохкратным

сЕльгасарганізацый

ХоЎм Крэдыт Банк, але шоУ, бо сканчаецца на у

нЯгледзячы

закупляе, а не закупае

сравнил божий дар с яичницей (рас.) = прыраўняў свінню к каню (бел.)

сломя голову (рас.) = на злом, на скрут галавы

с жиру беситься (рас.) = ад раскошы шалець, ад сыці шалець, калі быта бакамі прэ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна