Кліп падобны хутчэй да кароткаметражнага музычнага фільма. Рэжысёрам кліпа-фільма выступіў Арцём Лобач.

«Можна было б абраць іншую песню, больш хітовую, аднак «Сасна» цікавейшая, і на выхадзе ўдалося нешта большае за проста музычнае відэа. У нас была выдатная каманда — акторы, масоўка — усе, хто спрычыніўся да здымак», — распавёў лідар гурта Сяргей Доўгушаў.

Кліп здымаўся на Гродзеншчыне ў натуральных умовах. Гурт страціў асвятленне, зламалася дым-машына — прыйшлося выкарыстоўваць натуральнае святло і разводзіць вогнішчы. Да прэзентацыі сам гурт не ведаў канчатковага сюжэту відэа.

Альбом «Раёк», у які ўваходзіць «Сасна пахілілася», быў прызнаны «Найлепшым фолк-альбомам» на прэміі Experty.by. Пераможцу намінацыі вызначылі датэрмінова — па словах аднаго са штатных экспертаў Сяргея Будкіна, канкурэнтаў «Вураю» проста не знайшлося.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?