3 сакавіка, а 19-й у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё персанальнай палічкі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

На паліцы, побач з кнігамі «Дэжа вю», «Бэрлібры», «Несіметрычныя сны» «Сто лістоў на tut.by» і «Беларускія лімерыкі» будуць стаяць хадановіцкія пераклады Чэслава Мілаша, Збігнева Герберта, Віславы Шымборскай і Эрыка-Эманюэля Шміта.

Гэта чацвёртая персанальная паліца ў кнігарні. Свае асабістыя лакацыі ўжо займелі творы Ўладзіміра Арлова, Адама Глобуса і Альгерда Бахарэвіча. Сёлета да іх дададуцца паліцы Алеся Разанава і Валянціна Акудовіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна