«Фэст вясновага раўнадзенства» па значымасці ні ў чым не саступае такім вядомым беларускім фестывалям, як «Купальскае Кола» і «Калядны Фэст». У гэтым годзе гукаць вясну будуць аўтэнтычны «Горынь» ад Студэнцкага этнагарафічнага Таварыства, эксперыментальны, вясёлы і завадны folcore, вядомы і арыгінальны Omut са сваім новым альбомам «Дзесяць шляхоў праз дрыгву», будзе і ўлюбёны гурт беларускай альтэрнатыўнай тусоўкі Litvintroll», — распавяла «Нашай Ніве» арганізатар фэсту Алеся Гурская-Таболіч.
Тінь Сонця
Хэдлайнерамі фестывалю стануць украінцы «Тінь Сонця». «Калі хто не ведае, «Тінь Сонця» представляе ўнікальны ва Украіне ды і ў свеце жанр heavy-folk або ў народзе – «казацькі рок». Гурт знітоўвае ў гучанні сваёй мызыкі бандуру і скрыпку з традыцыйным для рок-музыкі гітарным суправаджэннем. Між іншым, яны выканаюць спецыяльна для беларусаў шэраг вядомых беларускамоўных песень», — дадае Таболіч.
Квіткі будуць каштаваць 200 тысяч (першыя 100) і 250 тысяч папярэдне, 280 тысяч у дзень канцэрту. Месца за столікам — 300 тысяч.
Пункты продажу квіткоў:
● Каса клубу RE:PUBLIC — Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына(час працы: 14.00-21.00). Тэлефон: +375-29-110-35-35.
● ГЦ Купалаўскі, 19 пав.
● ГЦ РЫГА, 18 пав.
● Пераход ст. метро Я. Коласа.
● сайт клубу RE:PUBLIC.
● ticketpro і kvitki.by.