Ад 1 сакавіка ў сілу ўступіла пастанова Мінпрацы, што зацвердзіла новы спажывецкі кошык беларуса. Сярэднестатыстычная беларуская сям’я, паводле міністэрства, цяпер мае сотавы апарат.

Згодна са статыстыкай, у 2013 годзе 92,3% хатніх гаспадарак карысталіся паслугамі рухомай электрасувязі. Гэткія паслугі сталі паслугамі першай неабходнасці і сацыяльных стасункаў, піша БЕЛТА.

Для сям’і з чатырох чалавек, маладой сям’і з трох чалавек, працаздольнага насельніцтва, пенсіянераў, студэнтаў і школьнікаў цяпер у спажывецкі кошык уключаныя паслугі як сотавай сувязі, так і мабільнага інтэрнэту.

Таксама некаторыя карэктыроўкі ўнесеныя ў набор адзення, абутку, бялізны, лекаў і прадметаў санітарыі і гігіены. У кошык сям’і з дзіцём да 3 год уключаны дзіцячы вазок.

Змены ў спажывецкім кошыку прывялі да росту мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек на 3,9%, іншых груп — на 0,9-4,8%. З 1 лютага па 30 красавіка мінімальны спажывецкі бюджэт для сям’і з чатырох чалавек быў усталяваны ў памеры 2 158 170 рублёў на чалавека, з іх на бытавыя паслугі, транспарт і сувязь прыходзілася 7,2%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?