Фота з твітэра ўраду Чылі

Фота з твітэра ўраду Чылі

Прэзідэнт Чылі наведала ў лякарні Валянціну Маўрэйра — хворую на рэспіраторную форму кістознага фіброзу 14-гадовую дзяўчыну, распавядае The Guardian.

Дзяўчына размяшчала на Youtube зварот да прэзідэнта з просьбай даць ёй памерці.

«Я прашу, каб мне тэрмінова дазволілі паразмаўляць з прэзідэнтам, бо я стамілася жыць з гэтай хваробай. Яна можа дазволіць, каб мне зрабілі ін'екцыю, пасля якой я засну назаўжды. У мяне ўжо памёр старэйшы брат Майкл, ад гэтай жа хваробы», — казала яна.

Па словах дактароў, стан дзяўчыны застаецца стабільным і не паляпшаецца.

Пры яе хваробе ў дыхальных шляхах і ў лёгкіх пастаянна назапашваецца густая макрота, што закупорвае бронхі і выклікае шэраг ускладненняў.

Бацька Валянціны не ведаў аб рашэнні дзяўчыны да выкладання відэа на Youtube. Ён казаў, што гатовы прыняць рашэнне дачкі, але не хацеў бы прысутнічаць непасрэдна падчас эўтаназіі.

Урад адмовіў дзяўчыне — законы Чылі не дазваляюць задавальняць хадайніцтвы такога кшталту, эўтаназія забароненая законамі краіны.

Тым не меней, дзяўчыне паабяцалі прадставіць псіхалагічную падтрымку.

Ужо пасля адмовы ўраду прэзідэнт Чылі Мішэль Бачэлет разам з міністрам аховы здароўя асабіста наведалі Валянціну ў лякарні. Яны размаўлялі з Валянцінай больш за гадзіну. Прыватны візіт не значыўся ў планах палітыкаў.

У Беларусі, як і ў Чылі, эўтаназія забароненая законам. Дабраахвотны зыход з жыцця невылечна хворым дазволены ў Нідэрландах, Бельгіі, Люксембургу і Канадзе, у некаторых краінах судзеянне ў самагубстве наадварот ёсць крымінальным злачынствам.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?