Кампанія Sony прадставіла на Mobile World Congress у Барселоне навінкі лінейкі Xperia, сярод якіх Android-смартфон Sony Xperia M4 Aqua, які ёсць спрошчанай версіяй Xperia Z3, а таксама Adnroid-планшэт Xperia Z4 Tablet, у якім Sony пабіла ўласны рэкорд мінімальнай таўшчыні.

Папярэдні планшэт Sony, Xperia Z3 Tablet Compact меў рэкордна малую таўшчыню ў 6,4 мм. Z4 таблет «худзейшы» на 0,3 мм. Яго вага дастаткова малая для 10-цалевага планшэта — каля 390 грам.

Як сцвярджаюць відавочцы, нягледзячы на малую таўшчыню, планшэт няпроста пагнуць.

10-цалевы IPS-дысплэй мае разрозненне 2560×1600 кропак і высокую яскравасць у 500 кд/м2. Яго сэрца — магутны чып Qualcomm Snapdaron 810 з 8-ядзерным працэсарам, графічным паскаральнікам Adreno 430 і 3 Гб аператыўнай памяці. Уласнай памяці 32 Гб, яе можна дапоўніць карткай памяці microSD. Дзве камеры прылады маюць разрозненне 8 і 5 Мп. Акумулятар мае ёмкасць 6000 мАг. Вытворца нахвальвае і музычныя здольнасці планшэта.

Планшэт абаронены ад пылі і вільгаці па стандарце IP65/68.

Xperia Z4 Tablet з’явіцца ў продажы ўвесну. Цана планшэта будзе каля 500 даляраў у базавай версіі без 4G, таксама будзе прадавацца версія з 4G. У якасці аксесуара да планшэта будзе прадавацца адмысловая клавіятура з тачпадам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?