Прыкладна апоўдні 2 сакавіка на Кобрынскім мосце ў Брэсце адбылося ДТЗ з удзелам двух маршрутных таксі і легкавога аўтамабіля. 

Як паведаміла старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова, на пуцеправодзе сутыкнуліся маршрутныя таксі марак «Форд» (маршрут № 35) і «ГАЗ» (маршрут № 21) і легкавы аўтамабіль «Таёта». 

У выніку ДТЗ пацярпела пасажырка маршрутнага таксі № 21: 55-гадовая брэстаўчанка дастаўлена ў Брэсцкую абласную бальніцу з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне мазгоў, закрытая траўма ніжняй сківіцы і ніжняга аддзела пазваночніка». Іншыя пасажыры, а таксама кіроўцы аўтамабіляў не пацярпелі. 

Паводле папярэдніх даных, транспартныя сродкі, якія сутыкнуліся, ехалі ў спадарожным напрамку ад вуліцы Малой да вуліцы Маскоўскай. Прычыны і акалічнасці ДТЗ устанаўліваюцца. На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі групы дазнання батальёна дарожна-патрульнай службы ДАІ УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?