Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву паўторна адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дзяўчына навучалася на другім курсе гістарычна-філялягічнага факультэту. Кацярыну не дапусьцілі да зімовай сэсіі, бо яна не здала залік па краіназнаўству.

У пачатку сьнежня Салаўёву ўжо адлічалі з унівэрсытэту. Аднак пад ціскам грамадзкасьці Кацярыну аднавілі ў ВНУ ўжо праз пару дзён пасьля выключэньня, але з адной умовай — да першага парушэньня ці затрыманьня. 14 студзеня Салаўёву асудзілі на 30 базавых велічынь штрафу — 1 млн. 50 тыс. рублёў — за нанясеньне некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам.

Дзяўчына кажа, што будзе паступаць куды-небудзь за мяжу. “Ці ў Смаленск паеду вучыцца, ці яшчэ куды, але абавязкова на завочнае аддзяленьне”, — кажа яна.

Варта нагадаць, што Кацярына Салаўёва праходзіць як падазроная ў крымінальнай справе па артыкуле 193 ч.1 “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Другая крымінальная справа супраць Салаўёвай па “зьнявазе дзяржаўных сымбаляў” прыпыненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?