Такім чынам сям'і, даход якіх складае менш за 200% федэральнага мінімальнага пражытачнага ўзроўню, будуць атрымліваць значную зніжку на квіткі.
Чакаецца, што новаўвядзенне закране каля 100 тысяч жыхароў Сіэтла.
Прыхільнікі новай сістэмы аплаты заяўляюць, што яна неабходная, бо расце няроўнасць у даходах сярод мясцовага насельніцтва і больш бедныя слаі грамадства вымушаныя перасяляцца ў прыгарады.
Высокая цана квіткоў на грамадскі транспарт у Сіэтле, па іх словах, прывяла да таго, што многія небагатыя людзі часам не могуць сабе дазволіць прыехаць на працу.
З гэтага часу сям'я з чатырох чалавек, што зарабляе менш 47700 даляраў у год, будзе плаціць толькі 1,50 долара за квіток на аўтобус, мясцовы цягнік або паром. Зніжка складзе 50%.
«У нас ёсць людзі, якія вельмі добра жывуць, і ёсць людзі, якія рыхтуюць эспрэса для тых, хто вельмі добра жыве», - так апісаў жыхароў Сіэтла Доу Канстантайн, кіраўнік рэгіянальнага транспартнага агенцтва.
Падобная праграма была ўведзена ў Сан-Францыска ў 2005 годзе, але праз 10 гадоў ёю карыстаюцца менш за 6% уладальнікаў праязных білетаў.
За ініцыятывай Сіэтла з вялікай цікавасцю глядзяць улады іншых гарадоў ЗША.





