Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 19 ад 11 лютага 2015 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Новая рэдакцыя рэспубліканскага пераліку дапоўнена 9 новымі рэчывамі, якія ўключаны ў спіс асабліва небяспечных наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, што не выкарыстоўваюцца ў медыцынскіх мэтах.
«Гэтыя рэчывы былі выяўлены спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у працэсе вывучэння і аналізу наркасітуацыі на тэрыторыі Беларусі і Расіі, а таксама маніторынгу спецыялізаваных інтэрнэт-рэсурсаў з прапановамі продажу псіхаактыўных рэчываў - новых відаў дызайнерскіх наркотыкаў», - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Акрамя таго, наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы цяпер аб'ядноўваюцца ў групы, маючыя агульныя базавыя структуры. Хімічныя назвы базавых структур названы ў пачатку кожнай групы. Усяго выдзелена 36 такіх груп.
Новы пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў устаноўлены Міністэрствам аховы здароўя па ўзгадненні з МУС і Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз. Адначасова прынята пастанова Міністэрства аховы здароўя нумар 18, якая адмяняе раней дзеючую рэдакцыю рэспубліканскага пераліку, зацверджанага пастановай Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 28 мая 2003 года №26.





