6 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай празаічнай кнігі Барыса Пятровіча — «Пуціна».
У вечарыне разам з аўтарам возьмуць удзел:
Уладзімір Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Анатоль Івашчанка, Алесь Пашкевіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка.
Спецыяльны госць імпрэзы — бард Алесь Камоцкі.
Імпрэза пройдзе ў межах «Марафону падтрымкі кнігарні «Логвінаў». Напрыканцы адбудзецца аўтограф-сесія.
Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны.
У «Пуціну» ўвайшлі аповесці «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.





