У ацяпляльны сезон з 1 кастрычніка па 30 красавіка мінімальны тарыф павялічыцца ў 3,3 разу — да 3600 грыўняў за тысячу кубаметраў (2 млн беларускіх у эквіваленце). Ён будзе дзейнічаць пры ліміце ў 200 кубаметраў у месяц.
За газ звыш гэтага аб'ёму ўкраінцам прыйдзецца плаціць па цане 7188 грыўняў (4 млн 89 тыс. беларускіх) за тысячу кубаметраў.
З 1 мая па 30 верасня тарыф складзе 7188 грыўняў за тысячу кубаметраў незалежна ад аб'ёму спажыванага газу.





