Уночы ў аўторак, 3 сакавіка пачалося вывяржэнне вулкана Вільярыка ў Чылі. Пад вулканам размешчаны вядомы курорт Пукон. З яго, як паведамляе Reuters, эвакуяваныя 3385 чалавек.
З піка, што ўзвышаецца над морам на амаль тры кіламетры, б’е фантан лавы ў кіламетр вышынёй.
Фота: schmick via reddit
Фота: EFE
Фота: 24horas.cl
Фота: verdejo.enzo via Instagram
Фота: Ariel Marinkovic / EPA / LETA
Вільярыка ўваходзіць у «кола агню» — пояс з дзвюх тысяч вулканаў, што праходзіць па Ціхім акіяне. Апошні раз вывяржэнне адбывалася ў 2000 годзе. Вулкан папулярны сярод турыстаў праз захапляльныя віды возера лавы ў кратары.





