Фота: euromag.ru
Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на навучальна-навуковую астранамічную лабараторыю БДУ, беларусы пабачаць з 11:57 да 14:15 20 сакавіка сонечнае зацьменне.
Зацьменне стане самым вялікім са жніўня 1999 года.
Максімум, калі сонечны дыск перакрыецца на 70%, будзе назірацца ў 13:06.
Пакуль метэаролагі прадказваюць 20 сакавіка яснае надвор’е без ападкаў.
Без спецыяльнай абароны, святлафільтраў, назіраць за зацьменнем небяспечна для вачэй. Звычайныя сонечныя акуляры не дапамогуць.
Фота: photopolygon.com
Адносна добрымі святлафільтрамі будуць старанна закуранае на свечцы шкло, некалькі пластоў засвечанай фотастужкі альбо некалькі магнітных пластоў старых дыскет. Але самы надзейны спосаб абароны вачэй — адмысловыя святлафільтры.





