president.gov.by
«Па-рознаму ставяцца да нашых адносінаў. Гэта невялікая частка грамадства і ў нас, і ў Расіі.
Але тыя, хто думае, што мы маем непераадольныя праблемы, хай супакояцца, мы іх расчаруем.
Мы ў гэтай складанай сітуацыі ведаем, што рабіць, і мы дамовіліся, што з яе будзем выходзіць разам, як і належыць брацкім народам», — сказаў кіраўнік Беларусі.
«Ведаю, што вам, ураду не проста ў гэтыя часы. Але мы адчуваем вашу падтрымку», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Уладзіміра Пуціна.
Ён падкрэсліў, што гаворка ідзе не проста аб падтрымцы, а аб сумеснай рэалізацыі маштабных праектаў у перадавых галінах эканомікі, такіх як атамная энергетыка, касмічная сфера.
«Упэўнены: мы разам пераадолеем любыя цяжкасці. Нічога экстраардынарнага не адбылося. Мы проста працуем у новых умовах.
Да іх трэба спакойна адаптавацца і далей дзейнічаць, што мы сёння і прадэманстравалі. Вы можаце быць упэўнены, што беларусы годна пройдуць сваю частку шляху», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.





