Ветэраны рускага року, «Несчастный случай» выпусцілі дзясяты за 30 з лішнім год існавання альбом «Кранты». У Беларусі гурт прадставіць новую плытку 5 сакавіка ў мінскай рэстарацыі-бровары «Сябры». Пачатак у 19:00, квіткі ад 450 да 700 тысяч.

У канцы лютага гурт прадставіў у эфіры тэлеканала «Дождь» кліп на песню «Я офигеваю, мама» з новай плыткі. У песні аўтар выказаў сярод іншага абурэнне з «распалёнага братэрскай любоўю народу, што апладзіруе брацкай вайне».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?