У Мінсктрансе запэўніваюць, што пытанне аб павышэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце ў дадзены момант не разглядаецца.

Раней з'явілася інфармацыя аб тым, што талончыкі могуць падаражэць да 9300 рублёў.

«Кошт праезду павялічыцца да 9300 рублёў? Гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Людзі не змогуць столькі плаціць! У нас цэны рэгулююцца дзяржавай, таму не даводзіцца казаць пра тое, што іх ўдвая падвысяць», — распавяла намеснік дырэктара па эканоміцы Мінсктрансу Ірына Якубоўская.

Спецыяліст звярнула ўвагу, што павышэннем тарыфаў на паслугі грамадскага транспарту займаецца камісія пры Саўміне.

«Перавозкі датуюцца з бюджэту, кошт рэгулюецца і устанаўліваецца з улікам даходаў насельніцтва. Ніводная камісія не пойдзе на такое павышэнне», — адзначыла Ірына Якубоўская, дадаўшы, што інфармацыі пра чарговае падаражанне цяпер няма.

Паводле яе слоў, пры ўсталяванні новага кошту праезду будуць ўлічвацца даходы насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?