Турыст фатаграфуе дом, у якім жыве Меркель. Фота: Mike Wolff
Пра дом, у якім жыве федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, распавядае Der Tagesspiegel.
Дом па адрасе Купферграбэн, 6 у Берліне ёсць і на Google Street View, і на здымках турыстаў з усяго свету. Будынак мала адрозніваецца ад суседніх пабудоў на вуліцы, не выбіваецца раскошай.
Будынак ахоўваюць толькі двое паліцыянтаў.
На званку ў кватэру кіраўніка дзяржавы сціпла напісанае прозвішча яе мужа — Prof. Sauer. Фота: Werner Schnell via Flickr
Суседзі ведаюць, калі канцлер з мужам звычайна сыходзяць на працу. Яны дзівяцца — чаго турысты таўкуцца ля будынка, калі Меркель пасля 7:45 дома не бывае. Так, у Меркель ёсць суседзі, з дому нікога не высялялі.





