Сёння «Дынама» прайграла на сваёй пляцоўцы фінскаму «Ёкерыту» ў 4-м матчы першага раўнду плэй-оф Кубка Гагарына з лікам 1:2.
Лік у серыі стаў 1:3 («Дынама» выйграла толькі першы матч, у сталіцы Фінляндыі).
Наступны матч пройдзе ў Хельсінкі 5 сакавіка.
Серыя доўжыцца да чатырох перамогаў адной з камандаў.





