Былы намеснік старшыні ўрада РФ Альфрэд Кох заявіў нямецкаму выданню Bild, што ён баіцца за сваё жыццё пасля забойства Барыса Нямцова.
politolog.net
«Я баюся, што я буду наступным», — сказаў Кох у гутарцы з журналістам Барысам Райтшустэрам.
Па словах Коха, увосень мінулага года ён «арганізаваў трохдзённую сакрэтную сустрэчу цяперашніх і былых лідараў расійскай апазіцыі ў адной з вёсачак ў нямецкай Верхняй Баварыі». У ёй прынялі ўдзел Барыс Нямцоў, Міхаіл Хадаркоўскі і, як выказаўся экс-палітык, «многія іншыя былыя члены расійскага ўрада, якіх ён не хоча называць пайменна».
Падчас сваіх гутарак апазіцыянеры «шукалі спосаб зламаць уладу Уладзіміра Пуціна», гаворыцца ў артыкуле. Адзін з удзельнікаў — былы грузінскі міністр і вораг расейскага прэзідэнта Каха Бендукідзэ — памёр ўсяго праз некалькі тыдняў пасля сустрэчы нібыта ад праблем з сэрцам.
«Баюся, што ён і Нямцоў — не апошнія ў спісе людзей, якія развіталіся з жыццём», — дадаў Кох.





