Перадатчык сотавага аператара «БЕСТ», які знаходзіцца ў адным з раёнаў Гродна, быў адключаны арэндадаўцам.

Антэна знаходзілася на будынку інтэрната. Як высветлілася, сотавы аператар не аплаціў арэнду, з‑за чаго кіраўніцтва інтэрната прыняло рашэнне адключыць перадатчык.

Тым часам, у гродзенскім прадстаўніцтве «БЕСТ» дадзеную сітуацыі каментаваць адмовіліся. Дарэчы, пасля адключэння перадатчыка, якасць сувязі гэтага мабільнага аператара у гродзенскім раёне Дзевятоўка значна пагоршылася.

Сяргей Апановіч, Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0