У апошнія гады, з часоў «аскараноснага» фільма «Даласкі клуб спажыўцоў», актор і музыка Джарэд Лета насіў доўгія валасы і бараду.
На мінскім канцэрце ён з’явіцца ў новым вобразе — чыста паголеным і з кароткай стрыжкай.
Фота музыкі ў новым вобразе з твітара Дэвіда Эера — рэжысёра «Атраду самазабойцаў», у якім Лета выканае ролю Джокера.
У туры па Усходняй Еўропе з праграмай «Каханне+Палкасць» 30 Seconds To Mars наведаюць 14 расійскіх гарадоў, затым адыграюць у Мінску, пасля скіруюцца ва Украіну і Польшчу.
Назву праграмы гурт прынцыпова піша на нацыянальных мовах краін, у якіх выступае.
Беларускі канцэрт пройдзе на «Чыжоўка-Арэне» 4 красавіка. Квіткі прадаюцца анлайн на офісе арганізатараў, цана на танцпляцоўку ад 600 тысяч, на трыбуны — ад 350 тысяч.
На папярэднім канцэрце ў Мінску Джарэд Лета прызнаўся ў каханні па-беларуску.





