У мэтах процідзеяння незаконнай міграцыі і спынення правапарушэнняў з боку замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Мінску на мінулым тыдні праведзенае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Нелегал».

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, праведзеная комплексная адпрацоўка рынкаў, гасцініц, інтэрнатаў, чыгуначных станцый, аб'ектаў, якія будуюцца, прыватных адрасоў, па якіх незаконна пражывалі замежныя грамадзяне, іншых месцаў магчымага з'яўлення замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Мінска без прававых падстаў.

У ходзе мерапрыемстваў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку парадку ўезду-выезду і знаходжання ў Беларусі, былі выяўлены і прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 309 грамадзян. У дачыненні да 46 замежнікаў прыняты рашэнні аб дэпартацыі/высылцы іх з краіны.

Выяўлены тры замежных грамадзяніна, якія парушылі тэрмін забароны ўезду ў Беларусь. У дачыненні да іх распачатыя крымінальныя справы па арт. 371-2 КК (парушэнне тэрміну забароны ўезду ў Рэспубліку Беларусь).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?