Уладзь Грыдзін.
Фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін, якога настойліва выклікаюць у РУУС Заводскага раёна Мінска паведаміў «НН», што не збіраецца ісці ў міліцыю без позвы.
Нагадаем, што Грыдзіна затрымалі сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс над Дзянісам Замяталіным, сынам вядомага беларускага чыноўніка і ідэолага Уладзіміра Замяталіна. Грыдзін сказаў, што яго абвінавацілі ў фатаграфаванні канвоя, хоць насамрэч ён зрабіў некалькі кадраў у судовай зале да пачатку слухання справы.
Грыдзіна адвезлі ў Заводскі РУУС, але затым адпусцілі. Пратакол аб затрыманні складзены не быў. Аднак пасля міліцыянты пачалі званіць журналісту з просьбай вярнуцца ў РУУС для гутаркі.