Лідары «ДНР» адмовіліся ад дапамогі ўкраінскай горнавыратавальных службы ў ліквідацыі наступстваў аварыі на шахце імя Засядзькі і выратаванні шахцёраў, якія апынуліся пад зямлёй.

Пра гэта журналістам сказаў у сераду міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Дзямчышын.

«Мы прапанавалі 6 атрадаў, але, на жаль, з боку ДНР была заява, што наша дапамога ім не патрэбная, яны самі справяцца або запытаюць дапамогу ў РФ», — сказаў ён.

Па словах міністра, украінскія ратавальнікі былі ў 40 км ад шахты, у Чырвонапартызанску.

Дзямчышын дадаў, што тэрарысты наадрэз адмовіліся прымаць дапамогу і не гарантавалі бяспеку ўкраінскай горнавыратавальнай службы.

Як паведамлялася, у сераду адбыўся выбух метану на шахце імя Засядзькі ў Данецку, кантраляваным тэрарыстамі.

Па дадзеных Данецкай АДА, загінуў адзін гарняк. У бальніцы дастаўленыя 16 чалавек. Лёс 32 шахцёраў застаецца невядомым.

Усяго падчас выбуху пад зямлёй знаходзіліся 230 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?