Фельчарка брыгады хуткай дапамогі ў Кіраве (Расія) страціла працу пасля таго, як апублікавала ў сацсетцы фатаграфіі на фоне пацыентаў, паведамляе рэгіянальны дэпартамент аховы здароўя.

Дэпартамент правядзе праверку па факце парушэння медыцынскай этыкі і выдавання медычнай таямніцы адразу пасля таго, як стала вядома, што супрацоўніца «хуткай» размясціла ў інтэрнэце сэлфі на фоне пацыентаў, якое суправаджалася непаважлівымі каментарамі.

«Цяпер па гэтым факце камісія працуе. Па яе выніках, як толькі будуць высветленыя ўсе абставіны здарэння, усе вінаватыя будуць пакараныя. Аднак рашэнне аб тым, што фельчарка будзе звольненая, ужо прынятае», — сказала прэс-сакратар дэпартамента аховы здароўя Кіраўскай вобласці Вольга Вагіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?