Супрацоўнікі Мытнай службы знаходзяцца ў водпусках і водпусках па стане здароўя. Чэргі на ўкраінска-польскай мяжы расьцягнуліся на 30 гадзін.

На памежных пераходах з Украінай пратэстуюць польскія мытнікі. На КПП «Карчова» й «Мэдыка» сёньня на працу прыйшлі толькі 9 інспэктараў, хоць на зьмене працуе каля 30‑і мытнікаў. Супрацоўнікі Мытнай службы знаходзяцца ў водпусках і водпусках па стане здароўя.

Такім чынам мытнікі працягваюць пратэст, які пачаўся 11 лістапада мінулага году. Сярод акцый пратэсту — гэтак званая італьянская забастоўка, якая заключаецца ў дакладнай і скрупулёзнай праверцы грамадзян і грузу. Мытнікі патрабуюць павышэньня зарплатаў і паляпшэньня ўмоваў службы.

У сувязі з акцыяй пратэсту павялічваюцца чэргі. На КПП «Карчова» грузавыя аўтамабілі пры выязьдзе з Польшчы стаяць у чарзе 24 гадзіны.

На пераходзе «Грэбэннэ» чарга сягае 5‑і кілямэтраў, а час чаканьня на перасячэньне мяжы — 30 гадзінаў. Яшчэ даўжэйшая чарга пры пад’езьдзе да КПП «Дарагуск» — амаль 13 кілямэтраў.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0