На міжнароднай выставе Mobile World Congress у Барселоне японска-каліфарнійская кампанія Berkeley прадставіла смартфон Runcible, распавядае The Verge.

Круглы смартфон працуе на аперацыйнай сістэме Firefox OS. Прататып мае драўляны корпус і зменныя накрыўкі з розных металаў.

Кампанія называе апарат «антысмартфонам», але, акрамя дызайну Runcible, нічым не адрозніваецца ад звыклых смартфонаў.

Ён не толькі мае звыклыя функцыі тэлефанаванняў і інтэрнэт-браўзінгу, але і дадатковыя «круглыя навароты». Напрыклад, камера здымае круглыя фота і відэа, а фокус наладжваецца кручэннем апарата.

* * *

Firefox OS ёсць перспектыўнай адкрытай мабільнай аперацыйнай сістэмай. На сёння Firefox OS займае менш за 0,5% сусветнага рынку смартфонаў. Ад канкурэнтаў яе адрозніваюць нізкія «патрабаванні» да жалеза і выкарыстанне вэб-праграм. Гэта дазваляе ствараць звыштанныя апараты з арыентацыяй на рынкі краін трэцяга свету.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?