Людзі, ды хопіць ужо пытацца, што з гэтага будзе, палітыкаў, палітолагаў, ваенных экспертаў, дэпутатаў і валанцёраў. Дайце занятым людзям спакой. Ім і без вас ёсць што рабіць. Пытайцеся ў Гідраметцэнтра.

Яны больш-менш дакладна скажуць вам, калі зямля падсохне настолькі, каб не правальвалася тэхніка. Тады і пачнецца.

Ні Меркель, ні Абама, ні Парашэнка нічога не вырашаюць. Вырашаюць умовы надвор'я.

Цяпер расійскія ДРГшкі лазяць па нашых пасадках, як у сябе дома, а калі падсохне, рускія пачнуць наступ. Вось і ўсё.

Калі гэта здарыцца, вам скажа Гідраметцэнтр. Як гэта здарыцца — скажа любы першакурснік ваеннай ВНУ: яны засяродзяць шмат сіл на адным кірунку і ўдараць. А паколькі ўкраінская артылерыя адведзеная, ніхто ім не перашкодзіць сабрацца ў адным месцы. Украінскія артылерыя, як гэта камусьці не дзіўна, існуе не для таго, каб адстрэльваць рускамоўных снегіроў, а для таго, каб не даваць рашыстам збіраць сілы перад надыходам. Яны збіраюцца — ім прылятае. Яны атрымліваюць з-за мяжы новую тэхніку і новых байцоў і збіраюцца зноў — ім зноў прылятае. На гэтым мы дагэтуль і трымаліся.

Што будзе далей, вам скажа элементарная логіка. Вядома, іх наступ не працягнецца адразу да Кіева. Возьмуць адзін-два горада (напрыклад, Марыупаль) і замацуюцца. І пачнуцца новыя сумныя перамовы і новае ўмоўнае «перамір'е», падчас якога яны будуць працягваць узбройвацца. Толькі мінус яшчэ кавалак тэрыторыі Украіны. Праз некалькі месяцаў — новы наступ і новыя страты тэрыторый. Пакуль украінскі абывацель не пачне думаць: «Я, вядома, трываць не магу Пуціна і сепараў, але яны перамагаюць! Трэба, пакуль не позна, станавіцца на іх бок».

Тыя, хто гэтага не разумеюць — дурні або наіўныя.
Тыя, хто разумеюць і працягваюць дамаўляцца — здраднікі.
Ваяваць трэба, а не дамаўляцца.

«Ваяваць» не азначае раўнамерна размеркаваць салдат ўздоўж усёй лініі фронту і трымацца да апошняга за кожны кавалачак тэрыторыі, кладучы людзей сотнямі і тысячамі.

«Ваяваць» азначае менавіта ваяваць. Гэта значыць, рабіць суперніку найбольшую шкоду, біць яго ў найбольш уразлівыя месцы ў зручны для гэтага час, захоўваючы пры гэтым па максімуме сваіх людзей.

Прасцей кажучы, наша прамежкавая мэта — не захаваць за сабой канкрэтны кавалак зямлі, які ўсё роўна пры цяперашняй генштабаўскай тактыцы захаваць не атрымаецца — а адправіць у суседнюю краіну як мага больш «грузу 200». Больш трунаў — менш жадаючых сюды лезці, ды і проста гарлапаніць: «Крым наш, Данбас наш!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?