Яўген Шадко нарадзіўся ў Барысаве ў 1987 годзе. Вучыўся у МДМК імя Глебава (Мінск) і ва Ўніверсітэце імя Каперніка (Торунь, Польшча), удзельнік персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Польшчы і ЗША.

У праекце Escape ўсё экспазіцыйнае памяшканне галерэі і самі гледачы сталіся творамі мастацтва. Мастак скарыстоўвае канцэпцыю выстаўной прасторы «белага куба» як сімвал жыццёвых сітуацый, у якой чалавек зрабіўся заручнікам вонкавых абставін, якія ён не ў змозе памяняць. Трапялючы ў «белы куб», глядач вымушаны «гуляць» зададзеныя звонку ролі: жывой статуі, мастацкага твора. І рабіць тое ён павінны ў момант, калі стаіць або рухаецца ў прасторы, і адначасова быць гледачом, назіраючы за рухам іншых наведнікаў. Відэа-інсталяцыя, у сваю чаргу, прымушае гледача, у дадатак да пералічаных вышэй роляў, рабіцца нябачным назіральнікам гэтаксама як у Паноптыкуме (праект ідэальнай турмы Ераміі Бентама, дзе адзін вартаўнік можа цікаваць за ўсімі вязнямі адначасова).

Галерэя «Ў» выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста да выставы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 сакавіка а 19.00 гадзіне.

Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0