Вышэйшая школа камэрцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве, ВШЛ (Wyzszа Szkolа Handlu i Prawa im. Ryszarda Lazarskiego, WSHiP; Lazarski School of Commerce and Law, LSC) праводзіць конкурс эсэ для вучняў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых клясаў агульнаадукацыйных школаў, ліцэяў, гімназіяў і іншых навучальных установаў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку зь Беларусі.

Сёлета Лазарскі прапануе ўдзельнікам конкурсу паразважаць над вельмі важнай і цікавай грамадзкай зьявай — фармаваньнем грамадзкай думкі.

Ад вучняў зь Беларусі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ на беларускай, ангельскай ці польскай мовах. Вучні 11‑х клясаў, зацікаўленыя ў атрыманьні зьніжкі на англамоўную адукацыю ў LSC, павінныя пісаць эсэ па‑ангельску. Ацэньвацца будзе выключна зьмест эсэ, таму выбар мовы з прапанаваных да ўдзелу ў конкурсе ня будзе ніякім чынам уплываць на вынікі конкурсу. Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды, у тым ліку права на зьніжку аплаты для навучаньня ў ВШЛ.

Падрабязная абвестка, дадатковая інфармацыя і прыклад эсэ мінулага году: http://svetlahorsk.belarda. org/info/abviestki

Тэрмін прыёму працаў: да 10 сакавіка 2008.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру