Мяне родныя з Пскова папрасілі прывезьці ім у падарунак насьценны каляндар зь беларускімі краявідамі, і каб назвы месяцаў і дзён тыдня былі па‑беларуску. І што ж, давялося зманіць ім, што ў мітусьні забыўся на іхную просьбу. Мне было сорамна прызнацца, што ў Беларусі не выпускаюць беларускіх календароў! На самой справе я ўвесь сьнежань амаль штодня заходзіў у «Цэнтральную кнігарню» ў пошуках календара. Там усе сьцены завешаныя календарамі зь беларускай тэматыкай, але ўсе выкананыя па‑расейску і па‑ангельску. Чаму б хаця частку накладу ня выдаць па‑беларуску і па‑ангельску?

У мінулым годзе наша «Камунарка» не без дапамогі той жа Расеі вымушаная была зноўку ўспамінаць родную мову. І цяпер усе цукеркі маюць абгорткі на дзьвюх дзяржаўных мовах. І калі, напрыклад, раней цукеркі «Красная Шапочка» перакладалі на беларускую «Чырвоная Шапачка», то цяпер сталі пісаць, як і трэба — «Чырвоны Каптурок». Брава!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?