Беларусь і Бразілія разлічваюць, што пагадненне аб бязвізавым рэжыме паміж дзвюма краінамі можа ўступіць у сілу ўжо ў гэтым годзе.

Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі па выніках сустрэчы міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з паслом Бразіліі Паўлу Антоніу Перэйра Пінту 11 сакавіка.

Міжурадавае пагадненне аб бязвізавым рэжыме, нагадаем, было падпісана бакамі ў лістападзе 2013 года. Беларускі бок ужо выканаў унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для ўступлення ў сілу дадзенай дамовы, паведамілі ў МЗС.

У ходзе сённяшняй сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі і пасол Бразіліі абмеркавалі «варыянт паскарэння ўвядзення бязвізавага рэжыму для кароткатэрміновых паездак грамадзян дзвюх краін».

Як растлумачылі ў МЗС, бакі «разлічваюць, што ім удасца забяспечыць уступленне пагаднення ў сілу ў 2015 годзе».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?