Украінская лётчыца, дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка, якая незаконна ўтрымліваецца ў маскоўскім СІЗА, аднавіла галадоўку.
Reuters
Пра гэта заявіў 16 сакавіка кіраўнік камісіі па бяспецы Грамадскай палаты РФ, старшыня сталічнай Грамадскай назіральнай камісіі Антон Цвяткоў.
«Па маіх дадзеных, як я і меркаваў, Надзея Саўчанка сёння заявіла аб аднаўленні галадоўкі», — сказаў Цвяткоў.
Ён не ўдакладніў падрабязнасцяў гэтай сітуацыі.
Пазней інфармацыю пацвердзілі адвакаты Саўчанкі і апублікавалі зварот украінкі.
Як вядома, раней украінскія дактары, якія агледзелі Саўчанку 14 сакавіка, на брыфінгу ў панядзелак паведамілі, што яна паступова выходзіць з галадоўкі, а яе стан — адносна нармальны.
Па словах загадчыцы кафедры неўралогіі універсітэта Багамольца Ларысы Сакаловай, Саўчанка вельмі добра трымаецца, але мае патрэбу ў псіхалагічнай падтрымцы.
«На жаль, яна не падпісала афіцыйную адмову ад галадоўкі, таму мы не ведаем, што будзе далей», — дадала спецыяліст.





