З рэктарамі беларускіх ВНУ сёлета «будзе асаблівая размова», заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 сакавіка, узгадняючы прызначэнне Анатоля Шчаснага рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
«Сёлета з рэктарамі будзе асаблівая размова. Некаторыя ўжо засядзеліся, заляжаліся на пасадах, трэба крышку паварушваць іх, таму што праз іх рукі праходзіць эліта нашай дзяржавы, будучыня нашай дзяржавы», — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба.
На думку Лукашэнкі, рэктары «павінны быць моцнымі, якія вядуць за сабой моладзь».
«Няпростая моладзь, гэта найлепшая наша моладзь, разумная, з імі трэба ўмець весці дыялог і размаўляць», — зазначыў кіраўнік дзяржавы.





