«Не дай бог прадпрымальнікам звязаць свае інтарэсы з палітыкай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці, што прайшла 17 сакавіка ў сталічным ГЗЦ «Экспабел». 

«Не маю на ўвазе, што вы фінансуеце баевікоў і апазіцыю, — удакладніў Лукашэнка. — Заўсёды папярэджваў, што калі вы блытаеце грошы і палітыку, то там ужо не закон бізнесу, а законы палітыкі. Але я маю на ўвазе, каб вы, прадпрымальнікі не думалі, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў прэзідэнт вырашыў: а) з вамі сустрэцца і б) баіцца вашых пратэстных настрояў». Ён падкрэсліў, што прыйшоў да прадпрымальнікаў, таму што «не хоча іх пакрыўдзіць».

«Сёння трэба выходзіць на нармальны празрысты бізнес, каб вы працавалі на роўных умовах з тымі ж Машанскім і Тапузідзісам. Галоўнае — гэта канкурэнцыя ў роўных умовах. Вы мяне заўсёды да гэтага схілялі. Усе дзейнічаюць у роўных умовах, і ніхто ні каго не крыўдзіцца. А то ў нас адны працуюць нармальна, іншыя (як гэтыя ІП) працуюць невядома як. Мы стварылі няроўныя ўмовы функцыянавання для адных і тых жа суб'ектаў гаспадарання і такім чынам узаконілі кантрабанду», — заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што людзей крыўдзіць нельга. Апрача таго, дадаў ён, сёння ў краіне няпростая эканамічная сітуацыя. «Не ў нас крыюцца прычыны — абвал расійскага рубля, звужэнне расійскага рынку, на іншыя рынкі хутка не выйдзеш і гэтак далей», — пералічыў прычыны Лукашэнка. 

Нікому не трэба, каб адначасова 20 тысяч чалавек (столькі ІП зараз не маюць сертыфікатаў на рэшткі тавару) апынуліся без працы, запэўніў кіраўнік дзяржавы. «Мы павінны ў нашай добрай, талковай краіне, дзе ўсё было мірна, паступіць па-чалавечы і нікога не пакрыўдзіць», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?