«Скажы мне, каго ты чытаеш у фэйсбуку, і я скажу, хто ты», — так на сучасны манер можа гучаць класічны выраз пра сяброў. Фэйсбук замяніў форумы і «Жывы журнал» і стаў пляцоўкай, дзе кожны можа камунікаваць з трэндсэтарамі. «Наша Ніва» адабрала 50 беларусаў, на якіх варта падпісвацца.
Гэта не топ-50, а проста 50, таму пазіцыя ў спісе значэння не мае. Значэнне мае тое, што спіс не закрыты і не канчатковы.
блогер, пісьменнік
Самы вядомы блогер краіны. Эпатажнасць, майстэрства слова, ініцыятыўнасць і востры розум.
эканаміст, вядучы праграмы «Эканоміка на пальцах»
Калі вы хочаце сачыць за тэндэнцыямі ў эканоміцы, лепш глядзець саму праграму. У фэйсбуку Сяргея больш спасылак (значная частка на англамоўныя рэсурсы) і кароткія допісы.
тэлевядучая
Гламурная ільвіца посціць не толькі свае фота, а можа дазволіць сабе пашукаць супадзенні ў пажары ў Маскве і паказе фільма пра вяртанне Крыма.
журналіст «Радыё Свабода»
«Палітычны аглядальнік Радыё Свабода, аўтар блогаў, лаўрэат, зорка Фэйсбуку ды іншае» — так апісвае сабе Цыганкоў у твітары. І трэба пагадзіцца, без пафасу, так і ёсць. Нават пра фэйсбук — два гучныя скандалы ў беларускай сеціўнай прасторы пачаліся менавіта з запісаў Віталя: пра Кацю Кібальчыч і дыскрымінацыю рускамоўных пісьменнікаў.
драматург, сузаснавальнік «Свабоднага тэатру»
Беларускі драматург, які жыве і працуе ў Лондане. Тэксты пра палітыку, спорт, кулінарыю, запісы з падарожжаў.
мастачка, тэлевядучая
У фэйсбуку можна не толькі пачытаць думкі мастачкі, але і паглядзець, а пасля і набыць яе карціны.
заснавальнік Tut.by
У фэйсбуку піша, дае анонсы на мерапрыемствы і ўдзельнічае ў дыскусіях. Паспеў нават стаць аўтарам скандалу — калі ахарактарызаваў забітага на Майдане беларуса Міхася Жызнеўскага як «бамжа». Прыйшлося ўдакладняць пазіцыю.
фатограф, блогер
Фатаграфуе, вандруе, піша пра сацыяльныя праблемы. Калі пачне яшчэ займацца гарадскімі праектамі, то атрымаецца айчынны Ілля Варламаў.
журналіст, заснавальнік «Арт-Сядзібы»
Чалавек, які дадаў адну прыступку да эвалюцыі свядомага беларуса — адзеў яго ў вышымайку. Апроч гэтага, паўдзельнічаў у здымках фільма «Жыве Беларусь», адкрыцці і працы «Арт-сядзібы» і яшчэ ў дзясятку праектаў. Пра ўсё гэта піша на фб.
журналістка
Галоўная рэдактарка КУКУ, таму на яе фб можна пабачыць мноства спасылак на выданне, з рэдактарскім каментаром.
праграміст
Супрацоўнік нью-ёркскага офіса Гугл, капітан каманды «Што? Дзе? Калі?». Шмат англамоўных пастоў.
тэлевядучы, трэндсэтэр глянцавага часопіса ICON
Уласных тэкстаў можа і не шмат, але, відаць, трэндсэтэры задаюць трэнды спасылкамі і лайкамі, скіроўваючы вашыя розумы ў правільным кірунку.
пісьменнік
Аўтар «Мовы» і «Параноі» — узорны карыстальнік фэйсбука: многа пастоў, спасылак і фотаздымкаў.
журналіст, дэпутат 13-га склікання
Зусім неабавязкова пагаджацца з поглядамі Навумчыка (ён паплечнік Пазняка). Яго варта чытаць, бо Сяргей публікуе дэталёвыя нататкі і каментары, прысвечаныя найноўшай палітычнай гісторыі (ён і аўтар некалькіх кніжак пра апазіцыю БНФ у Вярхоўным Савеце). Таксама ён уладальнік багатага архіва ўнікальных фотаздымкаў — у яго фб вы пабачыце Бураўкіна, Быкава ці Рыгора Барадуліна.
паэтка, тэлевядучая
Кардынал Паралін, які на днях адведваў Беларусь, цытаваў Куставу. Вы заўжды можаце яе рэпостнуць.
палітолаг, літаратуразнаўца, пісьменнік
«Чалавек, які прывёў Лукашэнку да ўлады» — даволі распаўсюджаная характарыстыка на адрас Аляксандра Фядуты. У 2010 годзе ён зноў спрабаваў сябе ў беларускай палітыцы, удзельнічаючы ў кампаніі Уладзіміра Някляева. У ФБ піша пра палітыку, але больш пра мастацтва і асобаў.
рэкламістка, аўтар мультфільма «Будзьма беларусамі», праекта «Калыханка» і казак для беларускіх дзетак.
Як сказаў паэт Стась Карпаў, «беларуская нацыяналістка, якая размаўляе па-руску».
кіраўніца праваабарончай арганізацыі Lawtrend
У фэйсбуку проста Лена Танкачова. Праваабаронца, якую выслалі з Беларусі, піша не толькі пра дзейнасць Lawtrend’у, але, напрыклад, шукала збеглую котку з дапамогай сацсеткі.
блогер
Адзін з самых цытаваных блогераў краіны мае старонку і ў фэйсбуку. З'едліва крытыкуе бюракратаў і калег.
журналістка, тэлевядучая
У вас пакуль яшчэ ёсць шанец «пасябраваць» на фэйсбуку з адной з лепшых беларускіх журналістак. Цяпер у яе 4280 сяброў, да максімальных пяці тысяч застаецца не так шмат. Пасля толькі падпіска.
дызайнер
Тэкстаў няма, ёсць працы. Рэгулярна і шмат. Падпісвацца абавязкова.
палітолаг
Рэдактар перспектыўнага часопіса Ідэя.
палітолаг
Кіраўнік перспектыўнага «Ліберальнага клуба»
аналітык
Аналітык радыё «Свабода», апроч аналітыкі публікуе анекдоты. Без жартаў, сапраўдныя анекдоты.
палітык
Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» піша пра беларускую палітыку — з паездак, са збораў подпісаў, з сустрэч з людзьмі. Гэта цяпер вялікая рэдкасць.
палітык
Другая частка рэдкасці — піша пра тое ж самое, што і Дзмітрыеў. Іх, такіх, пішучых палітыкаў, напэўна двое на краіну. Але ў Лябедзькі яшчэ можна прачытаць пра ранішнія прабежкі, пасля каторых ён раскідвае партыйны бюлетэнь.
праваабаронца, пісьменнік
Самы вядомы беларускі праваабаронца ў свеце, неаднаразовы намінант на Нобелеўскую прэмію міра, выйшаў з турмы гэтым летам. І засвоіў фэйсбук. І змяшчае фоты страваў, якія гатуе.
фатограф
Фотакар Associated Press, адзін з самых вядомых навінных фатографаў краіны.
пісьменнік
Аўтар некалькіх кніжак цікава публікуе свае фрашкі. Ну, не толькі, вядома.
журналістка
Галоўная рэдактарка Tut.by. І гэтым усё сказана
журналіст
Галоўны рэдактар blisch.by. А, ну і былы рэдактар Onliner.by.
журналіст, пісьменнік, Міця Тарпішчаў
Напісаў 2 кніжкі, быў Міцем Тарпішчавым, з каманды 34mag і піяршчык Brutto Сяргея Міхалка.
рэдактарка
Рэдактарка Сitydog.by i стваральніца 90s.by.
журналістка
Рэдактарка 34mag.net. Чытаць людзей, якія робяць такія часопісы, пажадана.
журналістка
Рэдактарка самага папулярнага і самага апазіцыйнага сайта краіны «Хартыя-97»
журналістка
Стваральніца агенцтва «Таранціны і сыны», мае намер займацца альтэрнатыўнымі адукацыйнымі праектамі. Яе нядаўні анлайн на «Нашай Ніве».
драматург, кінасцэнарыст, рэжысёр
У фэйсбуку сцэнарыста «Ёлак» і «Любовь-Морковь» ёсць нават фотаздымкі ежы, якую ён замаўляе ў рэстаранах.
акторка, сцэнарыстка
Пра яе пост у мінулым годзе напісалі некаторыя беларускія медыі. Запіс сабраў 6.5 тысяч лайкаў і 250 перапостаў. Для беларускага фэйсбука гэта шмат. Пачытайце, і, магчыма, лайкаў стане яшчэ больш.
архітэктурны крытык
Цяпер акурат у фэйсбуку яе абмяркоўваюць найчасцей — пасля анлайна з ёй на «Нашай Ніве» і рэзкіх выказванняў пра архітэктуру, геяў і фемінізм.
тэлевядучая
Самы вядомы беларускі вандроўнік (той, які «Рома едзе», у фэйсбуку ёсць, але піша мала). Таму дадаём Аўгінню Манцэвіч, яна проста цяпер у падарожжы, фэйсбук падказвае, што на нейкай выспе ў Грэцыі. У Беларусі жыве з мужам на хутары, «ездзіла з табурэтам да акіяна» і вядзе праграму «Аўтастопам па Беларусі» на Белсаце.
паэт
Легендарны беларускі паэт і палітык ёсць у фэйсбуку. Вершы таксама публікуе.
музыка
У фэйсбуку ёсць і легенда беларускай музыкі.
музыка
Яна ж «Руся», вакалістка гурта Shuma.
пісьменнік
Не пагаджаецеся з поглядамі Бахарэвіча — напішыце яму ў каментарах.
Энерджайзер беларускага маркетынгу и беларускамоўнага школьнікабацькоўства.
пісьменнік, журналіст
Сапраўдны беларускі Крыт.
медыякансультант
Апроч дзясяткаў пастоў штомесяц, Аляксей можа пракансультаваць вас не толькі па медыях, але, напрыклад, па атрыманні віз ці пералётах.
юрыстка
Унікальны ФБ між Беларуссю і Ізраілем.
журналіст
Класныя гісторыі і тэксты аб гісторыі.
* * *
Cпіс не закрыты і не канчатковы. Дадавайце падказкі ў каментах





