Анлайн-крама Symbal.by распачала гандаль у павільёне 333 на трэцім паверсе ГЦ «Маскоўска- Венскі» па адрасе пр-т. Незалежнасці, 58.
Ад сёння кожны дзень з 11:00 да 20:00 у павільёне можна набыць не толькі традыцыйныя для Symbal.by вышымайкі, магніцікі ці торбачкі, але і сапраўдныя вышыванкі вытворчасці УП «Скарбніца».
Фота: Павел Белавус
Як распавёў «Нашай Ніве» дырэктар крамы Symbal.by Павел Белавус, новая кропка адкрылася на месцы крамы «Мой модны кут», а прадукцыя «Скарбніцы» абраная праз высокую якасць пры прымальнай цане.
Абслугоўванне ў краме вядзецца толькі па-беларуску.
У краме можна не толькі набыць рэчы ў нацыянальным стылі, але і бясплатна ўзяць стужку з арнаментам ці паштоўку часоў БНР.





