Фота: Магілёўскі аблвыканкам

Фота: Магілёўскі аблвыканкам

На купальскім свяце «Александрыя збірае сяброў» будуць прадстаўленыя першыя вынікі праекту «Купальскі пояс», распавядае Магілёўскі аблвыканкам.

У межах праекту «Купальскі пояс» майстры Магілёўшчыны маюць намер саткаць самы доўгі пояс Беларусі. Паўдзельнічаць у праекце зможа кожны ахвочы.

«Па задуме ён будзе ўключаць у сябе традыцыйныя матывы арнаментаў паясоў усіх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, — падкрэсліла вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы Алёна Беланожка. 

У мінулым годзе цэнтр ладзіў семінары па ткацтве паясоў, каб майстрыхіз усіх раёнаў вобласці авалодалі гэтым рамяством, паглыбілі свае ўменні і навыкі. 

Вынікі праекту будуць прадстаўленыя на радзіме Лукашэнкі, у вёсцы Александрыя Шклоўскага раёна, дзе штогод праходзіць святкаванне Купалля. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?