Дабрачынны фонд IKEA супольна з Агенцтвам ААН па справах бежанцаў прадставіў Better Shelter — адмысловае жытло для лагераў бежанцаў, распавядае Mashable.
Better Shelter — вагончык плошчай 17,5 м², разлічаны на пражыванне 5 чалавек. Ён мае сонечныя батарэі, асвятленне і разеткі. Сцены ўцепленыя пластыкавай пенай.
Адзін Better Shelter каштуе 1150 даляраў. Гэта ў два разы даражэй за звычайны намёт аналагічных памераў, які зараз усталёўваецца ў лагерах бежанцаў. Цану распрацоўшчыкі апраўдваюць трываласцю пабудовы і абяцаюць у бліжэйшыя гады знізіць кошт Better Shelter.





