«Вельмі непрыемна, што у сацсетцы «Аднакласнікі», у адрозненне ад «Укантакце», няма ў наладах беларускай мовы — карыстаюся украінскай», — напісаў чытач на пошту «Нашай Нівы».
Ён прапануе зладзіць акцыю ў падтрымку беларускамоўнага інтэрфейсу OK.RU, бо «адзін раз адправіў пісьмо, адказу не было» і просіць парады ў далейшых дзеяннях.
Каб у «Аднакласніках» з’явілася беларуская мова, трэба самастойна прапанаваць «Аднакласнікам» дапамогу — менавіта так з’явіліся пераклады «УКантакце» класічным правапісам у 2008 годзе і школьным правапісам — у 2013-м.
«Аднакласнікі» не даюць інструкцый па ўдзеле ў перакладзе, таму адзіны спосаб — сабраць каманду перакладчыкаў і звярнуцца ў тэхпадтрымку з прапановай перакладу па гэтай спасылцы.
Паведаміць аб наборы перакладчыкаў можна, напрыклад, ў прыватных абвестках «Нашай Нівы». Даць абвестку можна тут.
Узяць удзел у перакладзе Facebook можна тут, Twitter — тут, прапанаваць дапамогу перакладчыкам «УКантакце» на класічны правапіс можна тут, на школьны правапіс — тут.
Аднак варта і адзначыць, што «Аднакласнікі» выкарыстоўваліся расійскімі спецслужбамі для распаўсюду імперыялістычнай прапаганды. Відаць, гэта вынік іх кантролю над сеткай. У гэтым сэнсе, лепш карыстацца тымі сэрвісамі, якім такое не пагражае.





