Галівудскі комік Робін Уільямс забараніў выкарыстоўваць сваю выяву на працягу 25 гадоў пасля смерці. Гэта вынікае з апублікаванага завяшчання акцёра, паведамляе выданне The Hollywood Reporter.

DPA

DPA

Такім чынам, Уільямс абмежаваў выкарыстанне свайго імя, подпісу, фотаздымкаў і іншых выяў да 11 жніўня 2039 года, перадаўшы права на іх спецыяльнаму фонду Windfall Foundation, арганізаванаму яго афіцыйнымі прадстаўнікамі.

Вобраз Робіна Уільямса не можа быць адноўлены ў выглядзе галаграмы, выкарыстаны ў рэкламе ці кінастужцы. Адзначым, што гледачам былі прадстаўлены галаграмы Майкла Джэксана, Тупака Шакура і іншых памерлых знакамітасцяў.

Таксама паведамляецца, што на гэтым тыдні завяршылася судовая справа адносна спадчыны акцёра. Спрэчка разгарэлася паміж жонкай Робіна Сюзан Шнайдэр Уільямс і яго дзецьмі.

Оскараносны Робін Уільямс памёр на 64-м годзе жыцця, здзейсніўшы самагубства. Трагедыя адбылася 11 жніўня 2014 года ў яго доме ў горадзе Тыбурон (штат Каліфорнія, ЗША). Лічыцца, што прычынай суіцыду стала глыбокая дэпрэсія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?