Аўтамабілі старэйшыя за 2007 год выпуску, што ўвозяцца ў Беларусь фізічнымі асобамі, з 1 красавіка павінны будуць адпавядаць экалагічнаму класу 4 і вышэй. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка.

«Дзяржстандартам прынята пастанова, якая прадугледжвае, што з 1 красавіка ўсе машыны старэйшыя за 2007 год выпуску, якія ўвозяцца фізічнымі асобамі, павінны будуць да афармлення ў ДАІ мець доказ таго, што клас гэтай машыны не ніжэйшы за 4-ы экалагічны клас», — сказаў кіраўнік ведамства.

«Сёння ў краіне разгортваецца сетка лабараторый, якія будуць праводзіць гэту работу. У асноўным працэдура будзе звязана з дакументальным кантролем, ацэнкай існуючых баз даных, як у нашай краіне, так і ў нашых калег», — удакладніў Віктар Назаранка. На яго погляд, працэдура пацвярджэння адпаведнасці аўтамабіляў патрабуемаму экалагічнаму класу не будзе для грамадзян цяжкай.

«Працэс запушчаны: спачатку вельмі старыя аўтамабілі павінны будуць даказаць, што адпавядаюць 4-му класу, з кожным годам гэта планка будзе павышацца — і па ўзросце, і па экалагічным класе», — дадаў кіраўнік Дзяржстандарту. Гэта, падкрэсліў ён, адпавядае нормам тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (ТР МС 018/2011).

Тэхрэгламент уступіў у сілу 1 студзеня 2015 года. Дакументам устаноўлены правілы абарачэння на рынку або ўводу ў эксплуатацыю колавых транспартных сродкаў, патрабаванні бяспекі, працэдуры ацэнкі адпаведнасці тыпаў транспартных сродкаў, патрабаванні да маркіроўкі прадукцыі адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаў - членаў МС і Адзінай эканамічнай прасторы.

Патрабаванні тэхрэгламенту гарманізаваны з міжнароднымі правіламі, у тым ліку Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0